Паскардзіўся на дзеянні міліцыянтаў і нечакана выйграў. Суд Чыгуначнага раёну Гомлю задаволіў касацыйную скаргу гомельскага блогера Паўла Главацкага, на якога супрацоўнікі ДАІ склалі два адміністрацыйныя пратаколы. Увесь працэс затрымання гамельчука і складання пратаколаў фіксаваў рэгістратар у аўце ДАІ. Відэа апынулася вельмі пераканаўчым.